16.03.2019
Сёння ў Оршы – заключны этап нацыянальных адборачных тураў на міжнародны конкурс XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Cярод юных выканаўцаў ужо вызначылі пераможцаў. Працягвае старшыня камісіі дзіцячага конкурсу Алена Атрашкевіч.
У фінале сустрэліся 20 выканаўцаў – з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а таксама сталіцы. Кожны выканаў па два вакальныя творы. Распавядае пераможца Ксенія Галецкая.
Сёння ж стане вядома, хто прадставіць Беларусь і на конкурсе дарослых выканаўцаў. Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 да 17 ліпеня.
Фота: belta.by