Алена Масла прэзентавала новую дзіцячую кнігу

02.04.2019

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. У гонар свята ў Мінску презентавалі твор беларускай пісьменніцы Алены Масла "Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”. Творца ўпэўнена: чым больш мы і нашы дзеці будзем ведаць аб зямлі, на якой жывём і дзяліцца гэтымі ведамі – тым больш цікавым і ўсвядомленым будзе наша жыццё. У планах творцы – працягнуць экалагічную тэматыку, пазнаёміць дзяцей і іх бацькоў з іншымі балотамі нашай краіны.

Фота: facebook.com