"Беларусьфільм" падвёў вынікі конкурсу на сцэнарый анімацыйнага фільма

09.04.2019

Падведзены вынікі маладзёжнага конкурсу на сцэнарый поўнаметражнага анімацыйнага фільма, што зладзіла нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Праект прыцягнуў увагу 20 аўтараў. Журы ацанілі творы на розныя тэмы: гісторыя, экалогія, школьнае жыццё, каханне, сяброўства і іншыя. На ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання завітала першы намеснік міністра культуры Беларусі Наталля Карчэўская.

Журы адзначыла сцэнарыі "Пенаты" Алены Зміцер і "Залаты яблык" Станіслава Сабалеўскага. Гэтыя творы патрапілі ў базу, іх адзначылі як перспектыўныя для далейшай вытворчасці. Пераможца конкурсу –  Сяргей Рагатка – аўтар казкі "Песня Сірын". Творца адзначыў, што быў упэўнены ў перамозе, таксама  распавёў пра стварэнне сцэнарыя, планы.

Рэалізуе праект "Песня Сірын" вядомы беларускі рэжысёр ігравога і анімацыйнага кіно Алена Турава. У планах – запусціць работу сёлета, выпусціць стужку праз паўтара года.

Фота: belta.by