Духоўная музыка Клементэ Мата да Вялікадня 21 красавіка

18.04.2019 

Канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў падарунак усім каталіцкім вернікам, якія 21 красавіка адзначаць Вялікдзень. У нядзелю ў 12:30 у праграме “Вялікая студыя” прагучыць духоўная музыка іспанскага кампазітара, капельмайстра кафедральнага сабора ў Кордаве Клементэ Мата. Каталіцкі храм у гонар спачыну Панны Марыі пабудаваны на месцы старажытнай хрысціянскай базілікі Сан-Вінсэнтэ ў цэнтры іспанскай правінцыі Андалузія. Клементэ Мата напісаў месы, якія гучаць падчас набажэнстваў у храме, а таксама выконваліся ў Ватыкане перад Папам Рымскім. Гэтыя творы і інтэрв’ю з маэстра пачуюць слухачы канала “Культура” ў святочную нядзелю.

Выканаўцы – Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі”, сімфанічны аркестр галоўнага медыяхолдынга краіны, іспанская спявачка Кансепсьён Мартас. Запіс адбыўся ў Вялікай студыі Дома радыё.