18.04.2019
Сёння адзначаецца XXXV Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць больш за 5,5 тысяч беларускіх аб'ектаў. У Сусветным спісе ЮНЕСКА – Мірскі замак, комплекс у Нясвіжы, Белавежская пушча і дуга Струвэ. Да 2020 года спецыялісты распрацуюць не менш за пяць дасье для пашырэння гэтага спіса. На званне сусветнага здабытку прэтэндуюць спадчына Еўфрасінні Полацкай, Каложская царква ў Гродне, пабудовы ў Сынкавічах і Мураванцы, а таксама Аўгустоўскі канал.
Міністэрствы і ведамствы Беларусі рэалізуюць вялікую колькасць праектаў па аднаўленні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Нядаўна разам з польскім бокам падпісалі і накіравалі ў Парыж дакумент "Транснацыянальнае лясное бортніцтва Беларусі і Польшчы” для далейшага ўключэння ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА. Працягвае начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.
Асаблівую ўвагу ў нашай краіне надаюць воінскім помнікам і месцам масавага пахавання ахвяр Вялікай айчыннай вайны – правяраюць і ўдакладняюць надпісы на абелісках. "Важна, каб воінскія пахаванні сталі не проста добраўпарадкаванымі месцамі памяці, неабходна ведаць імёны герояў", – упэўнівае загадчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алеся Корсак.
Фота: facebook.com