28.04.2019
Светлае Хрыстова Уваскрасенне не мае дакладна вызначанай даты і штогод святкуецца ў розныя дні. За сем тыдняў да Вялікадня праваслаўныя пачынаюць трымаць Вялікі пост. Сам Вялікдзень адзначаецца царквой тыдзень - гэты перыяд называецца Светлай сядміцай. Увогуле ж днямі ўрачыстасці лічацца 40 дзён - да свята Ушэсця. У гэты радасны час вернікі замест звычайнага прывітання кажуць “Хрыстос уваскрос!” і адказваюць "Сапраўды ўваскрос!”. Усіх слухачоў канала “Культура” са святам віншуе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Фота: palomnic.org