На мінскай Плошчы Якуба Коласа зноў выставяць карціны пад адкрытым небам

02.05.2019

Гарадскі культурны праект пад адкрытым небам “Мастак і горад” 8 раз зладзяць  у Мінску.  Сёлетняя дзея атрымала назву “ЗОІ” і ўпершыню аб'яднала некалькі тэматычных мерапрыемстваў. Акрамя традыцыйнага адкрыцця ў праграме творчыя акцыі “Саунд Мінск” і “Адкрытая майстэрня”, а таксама  кінапрагляды “Мастак і горад”. Працягвае галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветніцкай работы Мінгарвыканкама Марына Ясюк.

16 мая на плошчы Якуба Коласа ў Мінску ўрачыста прэзентуюць выставу "Зоя Літвінава. Выбранае", пасля, упершыню ў гісторыі праекта, яго дэманціруюць і 10 ліпеня на тым жа месцы адкрыецца экспазіцыя  "Перавернутая рэальнасць" Зоі Луцэвіч. Выстава ў верасні як падарунак да 1000-годдзя горада пераедзе ў Брэст. Эмоцыямі і чаканнямі ад праекта дзеліцца заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Зоя Літвінава.

Сёлетні гарадскі культурны праект пад адкрытым небам “Мастак і горад” праводзіцца сумесна з Музеем-майстэрняй Заіра Азгура, пры падтрымцы Мінскага і Брэсцкага выканкамаў.

Фота: belta.by