Глыбокае запрашае на фестываль "Дударскi рэй"

03.05.2019

Стваральнік і ідэйны натхняльнік форуму -  перакладчык, дудар, публіцыст, ураджэнец Глыбоччыны Віталь Воранаў. Ён упэўнены, што менавіта Глыбокае - самы дударскi рэгіён Віцебшчыны. Працягвае намеснік дырэктара Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Таццяна Бурэц.

Гасцей чакаюць выставы, прысвечаныя дудзе, шэсце музыкантаў, майстар-класы па рэканструкцыі інструмента і, безумоўна, музыка. Па традыцыі фестываль пачынаецца “абыгрываннем” бюста Ігната Буйніцкага на Алеі выдатных землякоў.

З кожным годам “Дударскі рэй” набывае папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сёлета прымаюць ўдзел дудары з Польшчы, Харватыі, Македоніі і Беларусі. Падзея працягнецца да 5 мая.

Фота: sb.by