Выстава Андрэя Сагалава "STEEL, WOOD & BONE" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

07.05.2019

Акунуцца ў эпоху мужных і моцных духам ваяроў запрашае выстава скульптара Андрэя Сагалава "STEEL, WOOD & BONE", якая адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. У экспазіцыі работы апошніх 20 гадоў: скульптуры, дэкараваныя рукаяці, дробная пластыка з рога лася. Для аўтара яго дзейнасць - гэта і жыццё, і прафесія. Ён лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо займаецца любімай справай.

Праца з металам, дрэвам і косткай - асноўныя напрамкі дзейнасці Андрэя Сагалава. І калі метал для яго больш дапаможны матэрыял, то дрэва і костка - як браты-блізняты, аднолькава цікавыя. У работах ён спалучае прыёмы, характэрныя для розных матэрыялаў, лічыць, што гэта надае творам унікальнасць. Незвычайнасць тэхнікі адзначыла і куратар праекта Юлія Крыўзюк.

Наведаць выставу можна да 14 мая.

Фота: histmuseum.by