У Брэсцкім акадэмічным тэатры ўзнавілі спектакль "Пайсці і не вярнуцца"

08.05.2019

Спектакль па аповесці Васіля Быкава "Пайсці і не вярнуцца" пасля чатырохгадовага перапынку – зноў на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Пастаноўку аднавілі ў ранейшым складзе: сцэнаграфія Таццяны Карвяковай, музычнае афармленне Аляксея Шчарбакова. Ён жа выконвае галоўную ролю. Яго партнёркай, як і раней, выступае Таццяна Васількова. Рэжысёр Валянціна Янавец кажа, што з дзяцінства любіла прозу Васіля Быкава за яе складанасць і драматызм. У аповесці "Пайсці і не вярнуцца", як і ў іншых творах пісьменніка, няма вялікіх бітваў, але бітвы разгортваюцца ўнутры галоўных герояў – Антона і Зосі, якія стаяць перад выбарам: здацца немцам і такім чынам выратавацца або рызыкаваць жыццём. Працягвае рэжысёр Валянціна Янавец.

Наступны раз спектакль "Пайсці і не вярнуцца" пакажуць 15 мая.

Фота: bresttheatre.info