Пачаўся міжнародны фестываль "Art-Minsk 2019"

30.05.2019

Менш за месяц засталося да галоўнай спартыўнай падзеі краіны - II Еўрапейскіх гульняў. У рамках культурнай праграмы спаборніцтваў прэзентавалі другі Міжнародны фестываль мастацтваў "Арт-Мінск 2019". Падзея аб'ядноўвае 16 выставачных пляцовак горада. Цэнтральная - Палац мастацтва. Там над асноўнай часткай экспазіцыі працаваў куратар - запрошаны госць з Расіі Ілля Шпілоўскіх. Ён раскажа, па якіх крытэрыях адбіраў творы, якія мэты ставіў.

Увогуле ў фестывалі прымуць удзел каля 250 мастакоў. У Палацы  мастацтва работы прэзентавалі як беларусы, так і госці з Латвіі, Расіі, Украіны, таксама Эстоніі - прыехала дэлегацыя з 14-ці чалавек. Скульптар Тауна Кангра падкрэсліў: "Для мастацтва няма тэрытарыяльных і моўных межаў. Мы ўсе - адна сям'я, а падобныя падзеі яшчэ больш аб'ядноўваюць, умацоўваюць сувязь паміж намі".

Выстава ў Палацы мастацтва працягнецца да канца чэрвеня. Падрабязная інфармацыя аб экспазіцыях на іншых пляцоўках - на сайце праекта, а таксама ў спецыяльнай карце, даступнай як у друкаваным, так і ў анлайн-фармаце.

Фота: minsk2019.by