Драматургі і рэжысёры працуюць над новымі п'есамі ў рамках VIII Міжнароднай драматургічнай лабараторыі

04.06.2019

Сёлета Цэнтр беларускай драматургіі ладзіць VIII Міжнародную драматургічную лабараторыю. Фармат - асаблівы. Пары рэжысёр-драматург, некаторыя працуюць асобна. Па ўмовах творцы на працягу 5 дзён, падчас выязной паездкі, ствараюць новыя тэксты - абмяркоўваюць тэмы, складаюць сінопсіс, а таксама прадумваюць рэжысёрскія хады і рэалізацыю задуманага. Працягвае куратар праектаў Цэнтра беларускай драматургіі Анастасія Васілевіч.

Для ўдзельніцы лабараторыі Алены Іванюшанка падзея - адна з самых чаканых і важных у творчым жыцці. Яна прымае ўдзел у праекце трэці раз і адзначае, што кожны - па асабліваму цікавы.

Далей - 3 месяцы даецца драматургам, каб дапісаць п'есы. На лістапад запланаваны прэзентацыі чытак. Па лепшых работах, як правіла, ставяць спектаклі.

Фота: dramacenter.org