Міжнародны фестываль "Арт-Мінск" працягваецца ў сталіцы

10.06.2019

Сёлета больш за 800 прэтэндэнтаў хацелі стаць часткай праекта, уключанага ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў. "Узровень работ прыкметна вырас", - адзначыў адзін з арганізатараў Аляксандр Зіменка.

12 пляцовак у рамках фестывалю ужо прэзентавалі экспазіцыі. У бліжэйшы час адкрыюцца праект "ALTA MODA" Зоі Луцэвіч у музеі-майстэрні Заіра Азгура, "Думкі і пачуцці" ў выставачнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншыя.

Фота: minsk2019.by