Фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" шосты раз пройдзе ў Мінску

21.06.2019

Сёлета аматарам мастацтва арганізатары прапануюць сем танцавальных вечароў. Падчас гала-канцэрта на беларускую сцэну выйдуць прымы і прэм'еры вядучых тэатраў свету: Сяргей Крываконь, Мэцью Голдзінг, Дзяніс Клімук, Іван Васільеў. Чакаюць і Мікалая Цыскарыдзэ. Працягвае народны артыст Беларусі і мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў.

Сярод замежных зорак "Балетнага лета ў Вялікім" – артысты Маскоўскага акадэмічнага Музычнага тэатра, якія пакажуць спектакль “Лебядзінае возера”, вучань Валянціна Елізар'ева Раду Паклітару і яго "Кіеў Мадэрн-балет". Адкрые харэаграфічны марафон праект DanceDanceDance заслужанага артыста Расіі Ігара Колба. Працягвае аўтар.

"Балетнае лета ў Вялікім" працягнецца да 28 чэрвеня. Падчас фестывалю пакажуць балет Валянціна Елізар’ева “Рамэа і Джульета”, які сёлета прысвечаны юбілею народнай артысткі Беларусі Інэсе Душкевіч.

Фота: hbolshoibelarus.by