“Малюнкі франтавых мастакоў” выстаўлены ў Нацыянальным гістарычным музеі

02.07.2019

Экспазіцыя прымеркавана да Дня Незалежнасці. Паказваюцца работы ўдзельнікаў Усходне-Прускай аперацыі 1945 года Ананія Глухава, Германа Філатава і Сяргея Чуканава. Яны стваралі партрэты салдат і сцэны баёў, рабілі замалёўкі вызваленых мясцін. Калекцыю ваенных твораў прывезлі з Калініградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея. Працягвае намеснік дырэктара ўстановы Вольга Шчаглова.

Творы франтавых мастакоў – гэта каштоўныя сведчанні гісторыі. Яны паказваюць салдата, які на сабе адчуў усе цяжкасці вайны. Таксама карціны распавядаюць пра побыт абаронцаў. У экспазіцыі шмат работ, што паказваюць адпачынак салдат паміж баямі. Выстава нагадвае пра жахі вайны і заклікае людзей да міру, упэўнены дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Выстава “Малюнкі франтавых мастакоў” адкрыта да 28 ліпеня.  

Фота: facebook.com