У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава, прысвечаная Юзафу Крашэўскаму

31.07.2019

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава "Мастак думкі і слова. Падарожжы па мясцінах Юзафа Крашэўскага”. Пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы брэсцкія мастакі правялі чатыры пленэры ў Падляшшы і на Пружаншчыне – у мясцінах, звязаных з асобай пісьменніка XIX стагоддзя. "На выставе – 25 работ па выніках творчых паездак", – адзначыў дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Юрый Зялевіч. 

Фота: museum.pruzhany.by