Дні культуры Узбекістана праходзяць у Беларусі

31.07.2019

Падзеі пачаліся з канцэрта ў Белдзяржфілармоніі, а сёння майстроў мастацтваў Узбекістана прыняў Бабруйск. У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выступілі група "Ялла", ансамбль народнага танца "Ташкент зебалары", народны артыст Узбекістана Фарух Закіраў і іншыя. Пра значнасць падзеі расказвае міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Дні культуры Узбекістана ў Беларусі праходзяць у рамках I Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Ён закліканы пашырыць прамысловую кааперацыю. "Дні культуры, у сваю чаргу, умацоўваюць міжчалавечыя кантакты", - падкрэсліў пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў.

Фота: radiobelarus.by