Выстава конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" адкрыецца ў Мінску 14 жніўня

09.08.2019

Рэспубліканскі конкурс "Трыенале маладых мастакоў" ладзіцца ўпершыню. У экспазіцыі будуць лепшыя творы, адзначаныя камісіяй. Падчас працы выставы журы вызначыць лаўрэатаў у кожнай намінацыі. Наведвальнікі таксама змогуць аддаць свае галасы за ўпадабаную работу і вызначыць лаўрэатаў у намінацыі "Глядацкая сімпатыя".

Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька, "задача конкурсу - выявіць лепшых творцаў і стварыць неабходныя ўмовы для развіцця іх творчасці".

Фота: minsknews.by