Ці паспелі вы падаць заяўку на Нацыянальны адбор дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне"?

14.08.2019 

Сёння апошні дзень прыёму заявак для ўдзелу ў Нацыянальным адборы на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019". Спачатку ўсе кампазіцыі ацэніць прафесійнае журы. Па выніках адборачнага тура судзейская калегія і абярэ фіналістаў. Пераможцу нацадбора вызначаць у прамым эфіры на выніковым гала-канцэрце ў верасні. Трыумфатар прадставіць Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні, якое сёлета пройдзе ў Польшчы 24 лістапада.

Наша маленькая госця Марыя Гулевіч паспела падаць творчую заяўку і з хваляваннем чакае вынікаў!