Беларускія выдавецтвы падрыхтавалі падручнікі і мастацкія кнігі да новага навучальнага года

19.08.2018

Да пачатку навучальнага года беларускія выдавецтвы падрыхтавалі новыя падручнікі і мастацкія кнігі. Намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі Людміла Раманоўская паведаміла, што надрукавана 48 школьных выданняў. Яшчэ 22 - на стадыі арыгінал-макетаў. Змест падручнікаў абнаўляецца. Сёлета новыя вучэбныя дапаможнікі з’явяцца на партах дзевяцікласнікаў. Асаблівую ўвагу выдаўцы звяртаюць на кнігі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Працягвае дырэктар выдавецтва “Народная асвета” Вікторыя Калістратава.

Акрамя вучэбных дапаможнікаў дзяцей чакаюць новыя кнігі для пазакласнага чытання і дадатковай адукацыі. Калі падручнікі служаць для падрыхтоўкі будучых прафесіяналаў, то мастацкія кнігі выхоўваюць асоб. Так лічыць дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак.

Новыя падручнікі маляўніча ілюстраваны. Дыяграмы, схемы і табліцы дапамогуць вучням засвоіць тэорыю. На старонках дапаможнікаў ёсць выявы з дапоўненай рэальнасцю і QR-коды.

Фота: belta.by