Творчая вечарына Навума Гальпяровіча "Сюжэт для вечнасці"

19.08.2019 

ААТ «Белкніга» сумесна з каналам "Культура" Беларускага радыё запрашаюць на творчую вечарыну вядомага пісьменніка і вядучага праграмы "Суразмоўцы" на тэлеканале "Беларусь 3" Навума Гальпяровіча! Сустрэча адбудзецца 23 жніўня а 17-й гадзіне ў кнігарні "Дом кнігі "Светач" па адрасе: пр-т Пераможцаў, 11.

Сярод запрошаных – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Карлюкевіч, старшыня Беларускага фонду культуры Т.І. Стружэцкі, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" А.М. Бадак, дырэктар канала "Культура" Беларускага радыё У.А. Трапянок, дырэктар тэлеканала "Беларусь 3" Н.В. Марынава, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі А.А. Стэльмах, пісьменнікі, барды і выканаўцы песень на вершы Н. Гальпяровіча.

На вечарыне чытачы атрымаюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю Навума Гальпяровіча, паслухаць вершы ў аўтарскім выкананні, а таксама апавяданні з кніг "На скрыжаванні сноў" і "Час лістападу" ў прачытанні рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага і артысткі Маргарыты Захарыі. Таксама пройдзе знаёмства з новымі літаратурнымі праектамі, якія з кастрычніка будуць выходзіць на канале "Культура".

У канцы сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія аўтара. Уваход на мерапрыемства свабодны!

Фота: sozvuchie.by