Пайшоў з жыцця легендарны дыктар Беларускага радыё Ілья Курган

21.08.2019

Айчынныя рыдыё і тэлежурналісты, тэатральныя дзеячы ў жалобе з-за смерці легендарнага дыктара Ільі Кургана. Ён памёр гэтай ноччу, яму было 93 гады.

Сапраўднае імя дыктара ‒ Ілья Эйдэльман. Калі ў 1949 годзе ён прайшоў сярод амаль 100 кандыдатаў па конкурсе i быў прыняты дыктарам Беларускага радыё, кіраўніцтва прапанавала яму афіцыйна змяніць прозвішча. Ілья Львовіч узяў дзявочае прозвішча маці ‒ Курган. На радыё ён працаваў да 1990 года. Таксама вядомы выкладчыцкай дзейнасцю. Сёлета ў красавіку памёр адзіны сын дыктара, акцёр Уладзімір Курган. Пра страту сваякі не паведамлялі бацьку, баяліся за яго здароўе. 

Развітанне пройдзе ў пятніцу з 11.00 да 12.30 ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У маі да дня радыё легендарны дыктар даў інтэрв’ю нашаму каналу.

Фота: ont.by