Канал Агінскага рэстаўруюць у Слоніме

21.08.2019

У Слоніме да Дня беларускага пісьменства рэстаўруюць канал Агінскага. Гаворка ідзе пра частку складанай гідратэхнічнай сістэмы ў межах горада. У XVIII стагоддзі канал звязаў Балтыйскае мора з Чорным, па ім пераплаўлялі тавары і ладзілі пасажырскія перавозкі. Малы канал – так называюць яго гарадскую частку – Міхаіл Казімір Агінскі выкарыстоўваў таксама падчас тэатральных пастановак. Сёння гэтае збудаванне ператвараецца ў рэкрэацыйную прастору для гараджан і гасцей Слоніма. Распавядае намеснік старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кот.

Фота: planetabelarus.by