Акварэльныя малюнкі Зоі Літвінавай – у Нацыянальным гістарычным музеі

21.08.2019

На выставе “Сто дарог” экспануюцца работы з уласнай калекцыі творцы. Гармонія краявідаў Прыбалтыкі, кантрасты афрыканскай прыроды, маляўнічасць горных паселішчаў і старажытных гарадоў Усходу. У акварэлях Зоя Літвінава паэтызуе паўсядзённае жыццё. Расказвае навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Дар’я Сцепаненка.

Па эмацыйным напаўненні малюнкі Зоі Літвінавай не саступаюць яе жывапісу. Для мастачкі акварэль – не другарадная тэхніка. Да яе майстар ставіцца з той жа сур’ёзнасцю, як да станковага і манументальнага мастацтва. Выстава працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі да 9 верасня.

Фота: facebook.com