Пайшоў з жыцця эксперт канала "Культура" Пятро Васючэнка

26.08.2019 

Канал «Культура» глыбока смуткуе з прычыны заўчаснай смерці нашага аўтара, вядучага перадачы “Культурныя скрыжаванні”, літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі. Ён быў поўны планаў супрацоўнічаць з намі ў новым вяшчальным сезоне, бо вельмі хацеў падзяліцца са слухачамі сваім прафесійным досведам, вынікамі даследаванняў, звязаных з адметнасцямі літаратуры ХХІ стагоддзя.

У нашай памяці ён застанецца як цудоўны прафесіянал, выдатны знаўца гісторыі літаратуры, інтэлігентны чалавек, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускага літаратуразнаўства, папулярызатар ведаў пра айчынных пісьменнікаў і іх творы.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Пятра Васільевіча.    

Сёння ў 12:15 праграму “Дыялогі пра культуру” прысвецім памяці Пятра Васючэнкі. Паўтор эфіру – у 18:15.