Маштабны фестываль роднага слова пройдзе ў Слоніме ў гэтыя выхадныя

28.09.2019

У першы дзень у горадзе адкрыюць кнігарню, пройдуць канферэнцыя "Слонімскія чытанні" і міжнародны круглы стол для пісьменнікаў. 1 верасня - асноўныя святкаванні. У горадзе адкрыюць помнік Льву Сапегу, урачыста абвесцяць пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Працягвае начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Ірына Дрыга.

На Дні беларускага пісьменства арганізатары абяцаюць шмат сюрпрызаў. Пройдзе фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", гасцям прапануюць разгадаць код Сапегі падчас квэста па горадзе. У Слоніме падрыхтуюць 16 пляцовак: ад тэатральнай і турыстычнай да фотазон з жывымі кветкамі. Працягвае начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Яшчэ адна цікавостка сёлетняга свята пісьменства - паглыбіцца ў атмасферу друкарскай справы можна на пляцоўцы "Друкарскі двор". На старадаўнім станку ўсе ахвотныя створаць старонку з Бібліі Францыска Скарыны. 

Фота: ostrovets.by