Фестываль навукі пройдзе ў мінскім Батанічным садзе 7 верасня

28.08.2019

Летась у Мінску ўпершыню адбыўся Фестываль навукі. Ён сабраў больш за 7 тысяч наведвальнікаў. Сёлета арганізатары абяцаюць не менш цікавую падзею. Па традыцыі яна пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе. Што ў праграме, распавядзе адна з арганізатараў, аспірантка Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Вольга Паўлюць.

Асноўныя блокі фестывалю – лекцыі ад экспертаў, а таксама навуковыя забавы, шоў і майстар-класы. Акрамя гэтага, сёлета наведвальнікаў чакае інтэрактыўная пляцоўка на тэму хіміі, прысвечаная 150-годдзю табліцы Мендзялеева. Фестываль пройдзе 7 верасня.

Фота: vk.com