"Лічбы на сэрцы" Міхаіла Савіцкага паказалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

29.08.2019

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя карцін “Лічбы на сэрцы” Міхаіла Савіцкага - героя Беларусі, народнага мастака СССР і нашай краіны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Гэта аўтабіяграфічная серыя, у якой мастак распавядае пра жахі, якія перажылі ваеннапалонныя ў нямецкіх канцлагерах. Цыкл уключае і аўтапартрэт Міхаіла Савіцкага, дзе ён у робе зняволенага. На адкрыццё выставы завітала Кацярына Буцько.

Фота: nlb.by