Кнігу “Рабіндранат Тагор. “Мая залатая Бенгалія” на мовах народаў свету” прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

29.08.2019

Выданне ‒ гэта пераклад верша лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рабіндраната Тагора на 50 моў – англійскую, грузінскую, македонскую, славацкую, беларускую і іншыя. На айчынную верш "Мая залатая Бенгалія" пераклалі нашы вядомыя творцы, сярод якіх Навум Гальпяровіч і Мікола Мятліцкі. Адзін са складальнікаў кнігі  ‒ міністр інфармацыі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. 

У музеі экспануюцца копіі графічных твораў з серыі "Голад у Бенгаліі ў 1943 годзе" вядомага мастака Зайнула Абедзіна, выкарыстаныя ў афармленні кнігі.

Фота: sb.by