Фестываль традыцыйнай музыкі “Раёк” адбудзецца на выхадных у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея

11.09.2019

Арганізатары запрашаюць на знаёмства з лепшымі творамі беларускага фальклору. Выступяць носьбіты традыцыйнай культуры з розных куткоў краіны і сучасныя калектывы, якія пераймаюць нашу музычную спадчыну і пераасэнсоўваюць яе. На фестывалі хочуць аднавіць атмасферу вечарын напрыканцы жніва і далучыць гараджан да культуры, якая доўгія гады жыла ў вёсках. Аб праграме расказвае арганізатар, лідар гурта “Vuraj” Сяргей Доўгушаў.

Таксама на фестывалі прэзентуюць кнігу-CD“Бяседныя песні”. У выданні сабраны застольныя спевы розных рэгіёнаў. Альбом складаецца з 34 кампазіцый. Музычныя запісы суправаджаюцца тэкстамі і старымі фотаздымкамі.

Фота: facebook.com