"Радыётэатр. Лепшае"

  • Главная
  • Фото
  • Аудио
  • Видео
  • Автор

Праект азнаёміць з лепшымі ўзорамі айчыннага радыётэатральнага мастацтва, гісторыя якога налічвае амаль стагоддзе. Запіс на Беларускім радыё вядзецца з сярэдзіны ХХ ст., таму слухачам стануць даступныя драматычныя творы, створаныя за сем дзесяцігоддзяў.

Да юбілею Купалаўскага тэатра канал “Культура” стварае своеасаблівую анталогію пастановак, якія служаць адлюстраваннем майстэрства не аднаго пакалення рэжысёраў і акцёраў Купалаўскага тэатра, чыя творчасць стала нацыянальным набыткам. Сярод імёнаў - Канстанцін Саннікаў, Барыс Эрын, Валерый Раеўскі, Стэфанія Станюта, Здзіслаў Стома, Глеб Глебаў, Вольга Галіна, Сцяпан Бірыла, Мацвей Федароўскі, Генадзь Аўсяннікаў, Валянцін Белахвосцік, Марыя Захарэвіч, Віктар Манаеў, Мікалай Кірычэнка, Алена Сідарава і іншыя.

З 12 верасня 2020 года ў нашым эфіры - найноўшыя айчынныя радыёспектаклі.