“Пояс дружбы” прэзентавалі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасц

20.09.2019

Чатырохметровы твор разам выткалі ўдзельнікі ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Падчас спартыўнага форуму ў Вёсцы атлетаў працаваў Цэнтр беларускай культуры, арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеям. Там знаёмілі гасцей з традыцыямі нашай краіны, ладзілі рамесныя майстар-класы. Прадстаўнікі 35 краін далучыліся да стварэння пояса – важнага элемента беларускага касцюма. Расказвае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

“Пояс дружбы” – гэта напамін пра яскравую спартыўную падзею, сімвал добрых узаемаадносін паміж людзьмі з розных краін і знак павагі да гісторыі. Ён увайшоў у пастаянную экспазіцыю Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Таксама калекцыя установы папоўнілася адзеннем факеланосца і валанцёра ІІ Еўрапейскіх гульняў і падарункамі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў замежных краін. 

Фота: minsknews.by