Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі адкрыў новы сезон у сталічнай філармоніі

20.09.2019

Беларуская дзяржаўная філармонія расчыніла дзверы пасля летніх вакацый. 82-гі канцэртны сезон абяцае быць насычаным і багатым на цікавыя праграмы. Сёння ў вялікай зале выступіў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі. Калектыў пад кіраўніцтвам народнага артыста Аляксандра Анісімава выканаў Сімфонію № 41 "Юпітэр" Вольфганга Амадэя Моцарта, 15-ю Сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча і "Капітан планет" для аргана і сімфанічнага аркестра Вольгі Падгайскай. Расказвае галоўны дырыжор, народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.

Фота: philharmonic.by