“Кушлікоўскія талокі” пройдуць сёння на Полаччыне

22.09.2019

Традыцыйна восень – пара збору ўраджаю. Сёння ў аграгарадку “Кушлікі” Полацкага раёна ладзяцца “Кушлікоўскія талокі” – свята багатых дарункаў агародніны і садавіны. Падзея раённага маштабу пройдзе другі раз. Кушлікі вядомыя лепшымі ўраджаямі бульбы на Полаччыне. А “Кушлікоўскія талокі” ўражваюць крэатыўнымі конкурсамі. Падрабязней пра імпрэзу расказвае дырэктар Полацкага раённага цэнтра культуры Наталля Дзёміна. 

Фота: kushliki.schools.by