Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначае 75-годдзе

24.09.2019

Музей Янкі Купалы працуе з 1944 года. Першым дырэктарам установы была жонка паэта, заслужаны дзеяч культуры Уладзіслава Луцэвіч. За 75 гадоў склаўся багаты музейны збор. У ім дакументы і рукапісы творцы, асабістыя рэчы і фатаграфіі. Назапашаны вялікі кніжны фонд. Зараз музейшчыкі робяць акцэнт на мультымедыйных тэхналогіях.

З нагоды 75-гадовага юбілею музея адбыўся святочны вечар у Нацыянальным акадэмічным тэатры, які носіць імя класіка. Вядомыя артысты выканалі песні на словы народнага паэта. Выступілі ансамбль “Песняры”, Ілья Сільчукоў і Аляксандр Віслаўскі. Але гэтай імпрэзай святкаванне даты не абмяжоўваецца. Расказвае дырэктар музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Фота: facebook.com