Дырэктары кінастудый краін СНД і Грузіі падпісалі ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве

24.09.2019

Сёння ў кінастудыі "Беларусьфільм" пабывалі дырэктары нацыянальных кінастудый Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Грузіі, Азербайджана і Таджыкістана. Кінематаграфісты падпісалі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Яно прадугледжвае стварэнне ў бліжэйшы час сумесных кінапраектаў. Працягвае дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі.

Кінастудыі, што далучыліся да пагаднення, калісьці былі часткай Савецкага Саюза, таму цяпер сутыкаюцца з падобнымі праблемамі. Аднак шляхі краін склаліся па-рознаму. У Кыргызстане нацыяльная кінастудыя існуе на дзяржаўныя выдаткі, а ў Грузіі – на самафінансаванні. Бадай, лепш за ўсё кінематограф развіўся ў Казахстане. Распавядае дырэктар кінастудыі “Казахфільм” Канат Тарабай.

Кожная кінастудыя прывезла ў Мінск свае стужкі, якія пакажуць на “Беларусьфільме” з 1 кастрычніка падчас кінатыдня дружбы. 

Фота: sb.by