Восеньскае свята "Багач" пройдзе заўтра, 29 верасня, у купалаўскай Вязынцы

28.09.2019

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашае на восеньскае свята “Багач”. Яно пройдзе заўтра ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка”.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю. У праграме свята – дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў Беларусі, лекцыі, майстар-класы па рамёствах, дзіцячыя гульні, кухня і кірмаш, а таксама традыцыйныя танцы. Пра святкаванне “Багача” расказвае старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык.

Фота: set.ethno.by