Сталічны Тэатр юнага гледача і Мінскі аблдрамтэатр у Маладзечне абмяняюцца пастаноўкамі

02.10.2019

3 і 4 кастрычніка пройдуць абменныя гастролі паміж сталічным Тэатрам юнага гледача і Мінскім абласным драматычным тэатрам. "Маладзечанскай публіцы пакажуць спектаклі па класічных казках: "Доктар Айбаліт" і "Муха-Цакатуха", а Мінскі абласны драматычны тэатр прапануе сталічнай публіцы свае апошнія работы", - расказаў мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка.

Фота: modt.kraj.by