Фотавыстава Альфрэда Мікуса "Беларускія прыгажуні" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

04.10.2019

Экспазіцыя прысвечана ролі жанчыны ў традыцыйнай беларускай культуры. Спрадвеку жанчына – не толькі руплівая гаспадыня, клапатлівая жонка і маці, але і ўдзельніца абрадаў, знаўца фальклору. Аб праекце і вобразе жанчыны ў народным календары расказвае Альфрэд Мікус – майстар фатаграфіі, удзельнік Беларускага саюза і міжнароднай асацыяцыі фотамастацтва. 

На здымках Альфрэда Мікуса – шчырыя і адкрытыя дзяўчаты, мудрыя і добрыя бабулі – захавальніцы даўніх традыцый. Фотамастак лёгка знаходзіць падыход да кожнага героя, перадае пачуцці ўдзельнікаў аўтэнтычных абрадаў. Працягвае журналіст, эксперт па нематэрыяльнай культурнай спадчыне Рэгіна Гамзовіч.

Выстава адкрыта ў Нацыянальным гістарычным музеі да 20 кастрычніка. 

Фота: facebook.com