"Венскі баль у Купалаўскім" запрашае моладзь ад 16 да 26 гадоў на кастынг

04.10.2019

14 снежня ў Мінску адбудзецца Венскі баль. Ён пройдзе ў Купалаўскім тэатры. Месца выбрана не выпадкова: будынак, дзе сёння месціцца тэатр, прымаў падобныя мерапрыемствы яшчэ 130 гадоў таму. Працягвае дырэктар установы Павел Латушка.

Традыцыя венскіх баляў існавала ўжо ў першай палове XIX стагоддзя, калі Вена была сталіцай Аўстрыйскай, а пасля Аўстра-Венгерскай імперыі і славілася балямі пры двары дынастыі Габсбургаў. "Бальны вечар – гэта прыгожае супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі пры дапамозе вытанчанасці і стылю", – аздначыла пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вёргетэр.

Квіткі на "Венскі баль у Купалаўскім" паступяць у продаж у пачатку лістапада. Зараз арганізатары пачалі адбор дэбютантаў, удзел для якіх бясплатны. Імі могуць стаць незамужнія дзяўчаты ад 16 да 23 гадоў і нежанатыя маладыя людзі, якім ад 18-ці да 26-ці. Прэтэндэнтам пажадана мець базавую танцавальную падрыхтоўку, быць дасведчанымі ў правілах этыкету. Да 16 кастрычніка трэба запоўніць анкету па спасылцы. Лепшых кандыдатаў запросяць на вочны кастынг, дзе члены бальнага камітэта выберуць 20 пар дэбютантаў.