Сімфоніі Мечыслава Вайнберга візуалізуюць падчас выступлення "East-West Chamber Orchestra"

09.10.2019

Міжнародны камерны аркестр "East-West Chamber Orchestra" пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера сёння ўвечары выступіць з праектам "Сімфонія, якая ажыла" ў Белдзяржфілармоніі. Вечар пройдзе ў рамках XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Публіка ўбачыць галаграфічнае шоў, у якім аркестр апынецца ўнутры выявы і стане часткай галаграмы з візуалізацыяй сімфоній Мечыслава Вайнберга. Праграма прысвечана 100-годдзю кампазітара. Таксама прэзентуюць дыск з творамі Мечыслава Вайнберга. Працягвае Расціслаў Крымер.

Акрамя сімфоній Мечыслава Вайнберга гледачоў чакае выступленне вядомай скрыпачкі Іспаніі Летыцыі Марэна. Зорка сусветнай класічнай сцэны  з інструментам Нікола Гальяна XVIII стагоддзя разам з аркестрам выканае цыкл Астара П’яцолы “Поры года”.

Фота: philharmonic.by