Выстава Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі” адкрылася ў сталіцы

10.10.2019

Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску, аднак ужо 26 гадоў жыве і працуе ў Нью-Ёрку. Ладзіць выставы па ўсім свеце. Неаднаразова выстаўлялася ў Расіі і Украіне, аднак да Беларусі так і не даязджала. Сёлетняя экспазіцыя для творцы – першая ў нашай краіне. “Паказаць работы у Беларусі – асабліва значна. Бо менавіта тут зараджалася мая творчасць”, – адзначыла аўтар.

Куратар выставы – Ірэна Папіяшвілі – супрацоўнічае з мастачкай не ўпершыню. Яны ладзілі сумесныя праекты ў Тбілісі і Нью-Ёрку. Яна добра знаёмая з работамі Аліны Блюміс, таму аўтар цалкам даверыла куратару экспазіцыю, якую тая, у сваю чаргу, лічыць сведчаннем поспеху. 

Выстава “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі” адкрыта да канца кастрычніка. Сёння адбудзецца экскурсія з куратарам і аўтарам. 

Фота: facebook.com