Выстава “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі” адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы

10.10.2019

У сховішчах свету сёння налічваецца каля 130 кніг Берасцейскай Бібліі. Яшчэ паўстагоддзя таму ў Беларусі не было ніводнай. Цяпер ёсць, але іх можна пералічыць па пальцах адной рукі. У Нацыянальнай бібліятэцы сёння прэзентавалі экземпляр Берасцейскай Бібліі, які перажыў больш за 450 гадоў і раней нідзе не экспанаваўся. Гэта асобнік з прыватнай калекцыі Сяргея Пуціліна. Працягвае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Выстава “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі” зацікавіць не толькі даследчыкаў старадрукаў, але і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Фота: wikimedia.org