Вялікі тэатр Беларусі далучыўся да інфармацыйнай кампаніі, якая пашырыць веды беларусаў пра ВІЧ-інфекцыю

11.10.2019

Вялікі тэатр Беларусі далучыўся да інфармацыйнай кампаніі “Мастацтва для здароўя”. Праект мусіць пашырыць веды беларусаў пра ВІЧ-інфекцыю, яе прафілактыку і магчымасці спецыяльнай тэрапіі. Разам з тэатрам кампанію ладзіць аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ і СНІДу і еўрапейскі фонд Рудольфа Нурыева. Расказвае кіраўнік фонду Клод Блюм.

У рамках інфармацыйнай кампаніі адбудуцца майстар-класы для аматараў балета, медыямарафон у сацыяльных сетках і збор сродкаў для суправаджэння людзей, што жывуць з ВІЧ. У Сусветны дзень барацьбы са СНІДам у Вялікім тэатры пакажуць балет “Ор і Ора”. Пастаноўка дабрачынная. Працягвае балетмайстар-пастаноўшчык Аляксандра Ціхамірава.

Кампанія “Мастацтва для здароўя” працягнецца да 1 снежня. Завершыцца фотавыставай пра Рудольфа Нурыева. Таксама памяці славутага артыста балета прысвечаны паказ фільма рэжысёра Рэйфа Файнса “Белы крумкач”.

Фота: bolshoibelarus.by