Мінск прымае міжнародную канферэнцыю “Моладзь у навуцы"

14.10.2019

Форум адкрыўся сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук. Каля 500 чалавек прэзентуюць вынікі даследаванняў і інавацыйныя распрацоўкі. У канферэнцыі ўдзельнічае моладзь краін СНД, Чарнагорыі, Польшчы, Латвіі і Грузіі. Расказвае прадстаўнік акадэміі Чарнагорыі Філіп Іванавіч.

На выставе “Маладая акадэмія” паказалі апошнія распрацоўкі ў перадавых навуковых напрамках. Прайшлі прэзентацыі стартап-праектаў і турнір робатаў. Працягвае аспірантка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ганна Тамко.

Падчас форуму выступяць паспяховыя маладыя даследчыкі. Яны прапануюць даклады па біялогіі, медыцыне, матэматыцы і інфарматыцы, аграрных, фізіка-тэхнічных і гуманітарных навуках. Прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх навуковых арганізацый аб’яднае сімпозіум “Далягляды навукі”. Вынікі форуму падвядуць 17 кастрычніка.

Фота: belta.by