VI Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" праходзіць у Мінску

16.10.2019

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць VI Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры". На пленарным пасяджэнні прэзентавалі стратэгіі развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, іншых краінах. Акрамя працы секцый, у праграме – пасяджэнне Савета па інфармацыйным узаемадзеянні бібліятэк Беларусі і спецыяльная сесія з абмеркаваннем супрацоўніцтва царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчных сістэм. Распавядае першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава.

Закрыццё кангрэса і падвядзенне вынікаў адбудзецца заўтра, 17 кастрычніка.

Фота: nlb.by