Творчая сустрэча з рэжысёрам Вячаславам Нікіфаравым прайшла на "Беларусьфільме"

18.10.2019

Кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст Вячаслаў Нікіфараў ‒ лаўрэат прэмій БССР і СССР, зняў фільмы “Зімародак” (1972), “Ціхія троечнікі” (1980), “Бацькі і дзеці” (1983). Творца перакананы, што маладыя рэжысёры стануць выбітнымі майстрамі, калі будуць вучыцца ў прызнаных мэтраў, і шкадуе, што сёння ніхто не экранізуе раман Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, які мог бы стаць знакавым фільмам для беларусаў.

Сустрэча з рэжысёрам Вячаславым Нікіфаравым прайшла на кінастудыі “Беларусьфільм” у рамках працы Кінаклуба. Далучыцца да яго могуць усе ахвотныя праз анлайн-запіс. Заняткі з кінематаграфістамі праходзяць два разы на месяц.

Фота: sb.by