Майстар выцінанкі Вольга Палуніца прэзентавала свае работы ў арт-гасцёўні "Высокае месца"

21.10.2019

Да 10 лістапада ў мінскай арт-гасцёўні “Высокае месца” працягнецца выстава “Мая адкрытая выцінанка” народнага майстра Беларусі, загадчыцы секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольгі Палуніцы. Адна з самых вядомых прадстаўніц гэтай галіны мастацтва дэманструе больш за сто работ – вынік яе творчай дзейнасці за дзесяцігоддзе.

Фота: facebook.com