Юбілей УНОВІСа адзначаць у Беларусі ў наступным годзе

22.10.2019

У 2020 годзе 100 гадоў споўніцца мастацкаму аб'яднанню УНОВІС, створанаму вучнямі і выкладчыкамі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Менавіта там спачатку ў Марка Шагала, потым у Эля Лісіцкага і Казіміра Малевіча вучыўся архітэктар Лазар Хідэкель. Дарэчы, нядаўна ў Мінску ўручылі прэмію яго імя за інавацыйныя і экалагічныя рашэнні ў архітэктуры.

У Беларусі плануюць маштабна адзначыць юбілей аб'яднання УНОВІС. У Віцебску ў сярэдзіне лютага пройдзе міжнародная тэматычная канферэнцыя. У Мінску прэзентуюць выставу работ Лазара Хідэкеля. "Увесь год будуць ладзіцца розныя творчыя праекты", - распавёў дырэктар Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча Андрэй Духоўнікаў.

Фота: belta.by