На Нацыянальны конкурс кінафестывалю "Лістапад" падалі больш за 80 заявак

23.10.2019

Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” – адна з самых значных творчых падзей нашай краіны. Штогод ён збірае сотні ўдзельнікаў з розных куткоў свету.

Асаблівую ўвагу надаюць айчынным творцам. Яны ўдзельнічаюць пераважна ў намінацыях Нацыянальнага конкурсу. Сёлета журы прыняло 83 заяўкі. "Да адбору ставіліся сур’ёзна, па выніках пакажуць фільмы міжнароднага ўзроўню", – адзначыў каардынатар Нацыянальнага конкурсу Мікалай Лаўранюк.

XXVI кінафестываль “Лістапад” пройдзе ў сталіцы з 1 па 8 лістапада пад слоганам “Да радасці”.

Фота: listapad.com